Віцебская вобласць на другім месцы па захворванню шаленствам

За мінулы год у Беларусі зарэгістравана 1600 выпадкаў шаленства жывёл, з іх 313 — у Віцебскай вобласці.

Як паведамляе міністэрства аховы здароўя ў параўнанні з 2005 годам колькасць захворванняў падвысілася ў 2.6 разоў. Звязана гэта як з актывізацыяй прыроднага шаленства сярод лісіц, так і дрэннай працай па імунізацыі хатніх жывёл.

Найбольш выпадкаў шаленства зарэгістравана ў Віцебскім, Глыбоцкім і Сенненскім раёнах нашай вобласці. Нагадаем, што ў выніку надзвычайна высокай колькасці захворванняў не ўсе пакусаныя жывёламі змаглі прайсці поўны курс імунізацыі, пра што паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ