Віцебскія міліцыянеры пазнаёміліся з новым шэфам

Сёння, 12 сакавіка, міністр МУС Беларусі Уладзімір Навумаў адмыслова наведаў Віцебск, каб прадставіць новага начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. На гэту пасаду ўказам прэзідэнта прызначаны палкоўнік міліцыі Леанід Фармагей. Вызвалены з гэтай пасады Вячаслаў Яўстаф’еў узначаліў упраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

Леанід Фармагей служыць у органах МУС 23 гады, а распачаў сваю кар’еру інспектарам дарожна-патрульнай службы. Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” 2-й і 3-й ступені, ордэнам “За службу Радзіме” 3-й ступені. Да прызначэння начальнікам абласнога УУС Л.Фармагей працаваў начальнікам упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі МУС Беларусі.

Прадстаўляючы новае начальства, У.Навумаў параіў кіравацца ў працы прынцыпам “Не нашкодзь!”. Міністр падзякаваў за добрую службу В.Яўстаф’ева, а той – у сваю чаргу – сваіх былых падначаленых. Адзначым, што Яўстаф’еў кіраваў міліцыяй Віцебшчыны з 2003 года. 


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць