У Рыме адчынілася выстава Марка Шагала

Вялікі Марк Шагал зноў раскрые свае віцебскія вокны ў Рыме. У самым сэрцы Вечнага горада - Віктарыяне - адкрываецца выстава славутага ўраджэнца Беларусі. "Ён пакінуў сваіх людзей, каб убачыць вялікі свет і стацца мастаком"

Так піша ў прэстыжнай каталіцкай газеце "Аввенірэ" італьянскі мастак і музыкант Моні Авадзія.Ён называе яго палотны "колерамі духоўнасці", якія для нас спалучаныя з тым, што так мучыць ва ўсходнім юдаізме , цудоўным дзеля сваёй глыбіні і хрумкасці. Гэты "маленькі юдэй" прыгожы глыбінёй свайго ўнутранага свету; надта гуманны для планеты, заражанай глупствам і насіллем. Мастацтва было ягоным пакліканнем ад дзіцячых гадоў. Каб ажыццявіць сваю мару маленькі Марк звярнуўся з гарачай малітвай да каталіцкага святога - Бенедыкта, ахоўніка выгнаннікаў.

Віцебскі яўрэйскі хлопчык на рагу стагоддзяў заклікаў Бога праз San Benedetto :"Зрабі так, каб мая пакутная душа хлопчыка-заікі абудзелася, пакажы мне шлях. Не хачу быць як усе, хачу бачыць новы свет". І, як мы бачым, - піша аўтар,- Сан Бенедэтто, ахоўнік вандраўнікоў, пачуў ягоную малітву. Марк збег са свайго маленькага свету - выключнага, але абважанага забабонамі, галеччу, адсталасцю, і накіраваўся ў цывілізаваны свет - каб удзельнічаць, піша італьянскі аглядальнік, ў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Разам з Маякоўскім і Меерхольдам - двума тагачаснымі першаадкрывальнікамі рэвалюцыйнага авангарду, ён быў прызначаны кіраўніком, а затым камісарам па мастацкай частцы ў Віцебску, ў сваім родным горадзе. Там разам са сваімі студэнтамі ён адзначыў першую гадавіну бальшавіцкага Кастрычніка тым, што размаляваў сваімі фігурамі ў палёце сцены дамоў і забораў. Але палітыкі ўжо больш не леталі, яны жадалі моцна ўсталявацца на зямлі і мець свае партрэты як іконы сацрэалізму..."

Італьянскі аўтар ў патэтычным тоне апісвае далейшыя прыгоды Шагала: ён збягае ў Парыж субратоў па мастацтве - Матыса і Пікасо, каб завершыць сваё падарожжа ў Ерусаліме. Але, як зазначае Моні Авадзіа, ужо "не вандраўніком-яўрэем хрысціянскага праклёну, але такім яўрэем,які быў асвячаны выгнаннем ў вымярэнні, дзе і Езус Хрыстус ёсць толькі маленькім яўрэем, якога распнулі ў ягонай самай безабароннай і апошняй праўдзе разам са сваім народам ненавіснікі чалавека. Марк Шагал намаляваў і выявіў усё гэта і тым самым стварыў цуд жывапіснай матэрыялізацыі гэтага выключнага свету"...Так Фпіша аўтар у каталіцкай газеце " Avvenire", запрашаючы ўсіх яшчэ раз параздумваць над жыццём уласнае душы ля палоцен і стампаў вялікага віцебляніна.

Радыё "Ватыкан"


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць