У Віцебскім абласным аб’яднанні па пазашкольнай працы ад холаду загінулі птушкі

Пасля дзвюх аварый ацяпляльнай сеткі ва ўстанове адукацыі “Дзяржаўнае абласное аб’яднанне па арганізацыі пазашкольнай працы з дзецьмі і падлеткамі” з 5 лютага адключана падача гарачай вады ў батарэі, і таму тэмпература ў памяшканні ледзь даходзіць да 7 градусаў Цэльсія.

Як вынік — супрацоўнікі сядзяць у кабінетах у вопратцы. Гэтак жа займаюцца дзеці. Нягледзячы на пагрозу масавых захворванняў ВРЗ, кіраўніцтва, якое баіцца агалоскі, не выдае загаду па спыненню працы гурткоў.

Жывёлы і расліны ў экалагічным цэнтры аб’яднання аказаліся не такімі марозаўстойлівымі, як Homo Sapiens. Першымі не вытрымалі беларускай рэчаіснасці папугаі і канарэйкі — сярод іх найбольш загінулых. Затое парачка снегіроў адчувае сябе цалкам камфортна. Ацалелыя кветкі сёння тэрмінова заносілі ў кабінет дырэктаркі, дзе працуюць электраацяпляльныя прыборы. Простым жа супрацоўнікам выкарыстанне каларыфераў забароненае.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ