Моладзевыя актывісты заклікаюць адключацца ад радыёкропак

Cёння актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзяць агульнанацыянальны флэш-моб. Яны заклікаюць грамадзянаў адключацца ад радыёкропак з вяшчаннем першага каналу Беларускага радыё. Жыхары дамоў плацяць за радыёкропку, калі разлічваюцца за камунальныя паслугі. Незалежна ад таго, ёсць у кватэры радыёпрымач ці няма. Каштуе гэта паслуга зусім драбязу – 460 тысяч рублёў (прынамсі, такая лічба стаіць у паперцы з раскладам налічэнняў за камунальныя паслугі). Для параўнання: вываз смецця “ацанілі” ў 755 рублёў, а кодавы замок (напэўна, догляд за ім, каб не ламаўся, ці што?) – 927 рублёў.

Слухаць савецкія радыёкропкі – нядорага, але хто ж іх зараз слухае? Хіба пенсіянеры. Моладзь атрымлівае інфармацыю праз інтэрнэт, а паслухаць музыку – ёсць процьма іншых тэхнічных прыстасаванняў.   

Арганізатары флэш-мобу змясцілі зварот да патэнцыйных удзельнікаў акцыі: “Перад Днём Волі ты можаш паменшыць колькасць хлусні ў эфіры. Гэта не мітынг у цэнтры горада, але, напэўна, гэта дасць штуршок да чагосьці большага...” Як паведамляе Радыё Свабода, акцыя будзе адбывацца напрацягу дня ад 8 раніцы да 17 гадзін.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць