Дарогі Вячаслава Шамшура

Выстава таленавітага віцебскага мастака, прафесара, члена Беларускага саюза мастакоў, кандыдата мастацказнаўства Вячаслава Шамшура адкрылася 15 сакавіка ў абласной бібліятэцы імя Леніна ў Віцебску. Адкрыццё выставы, якая мае назву “Дарогі ўспамінаў”, прызначана да 65-годдзя В. Шамшура. Тут прадстаўлена каля 20 пастэлей майстра, на якіх адлюстраваны храмы, краявіды, утульныя куткі Віцебшчыны і Міёршчыны – радзімы мастака. Усе графічныя работы надзвычайна лірычныя і паэтычныя, навяваюць гармонію, любоў да Радзімы.

В. Шамшур – адзін з першых даследчыкаў спадчыны віцебскай мастацкай школы, аўтар шэрагу артыкулаў і дапаможнікаў па гісторыі беларускага мастацтва, у свой час ён адзін з першых напісаў пра Казіміра Малевіча. Зараз мастак, якім створана мноства работ у тэхніцы пастэлі (сярод іх графічныя серыі “Дарога на Міёры”, “Віцебск і Віцебшчына”), удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх пленэраў, выкладае на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ВДУ імя Машэрава, а свае навуковыя даследванні сумяшчае з творчай працай.

Выставу можна ўбачыць на працягу месяца.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць