Нацыянал-бальшавікі закідалі бутэлькамі з чорнай фарбай консульства Латвіі ў Віцебску

Нацыянал-бальшавікі закідалі бутэлькамі з чорнай фарбай консульства Латвіі ў Віцебску. Гэта адбылося ўчора ўвечары.

Як паведаміў БелаПАН адзін з мінскіх актывістаў незарэгістраванай расійскай Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП), гэта была акцыя пратэсту супраць перагляду Латвіяй і Эстоніяй вынікаў Другой сусветнай вайны і запланаванага на пятніцу ў Рызе чарговага маршу легіянераў СС. Суразмоўца інфармагенцтва заявіў, што акцыі пратэсту будуць працягвацца, пакуль гэтыя балтыйскія краіны не спыняць рэвізію падзей 40-ых гадоў. Ён таксама паведаміў, што ў Мінску пройдзе санкцыянаваны пікет з мэтай прыцягнення ўвагі да таго, што зараз адсутнічае прагрэс у стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

22 студзеня нацыянал-бальшавікі аблілі чорнай фарбай будынак генеральнага консульства Эстоніі ў Мінску. На тэрыторыі дыпламатычнага прадстаўніцтва былі раскіданыя ўлёткі, якія заклікалі эстонкі ўрад адмовіцца ад зносу савецкіх помнікаў, прысвечаных падзеям Другой сусветнай вайны.

Белорусские новости».


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць