Перамога над дыктатурай у Беларусі магчымая толькі шляхам аб’яднання ўсіх дэмакратычных сіл

Народныя навіны Віцебска” папрасілі Алеся Шутава пракаментаваць заяву, прынятую Аляксеем Гаўруцікавым і Хрыстафорам Жэляпавым. Гэтая заява выклікала ў сп. Шутава здзіўленне, і ён лічыць што яна вызваная не поўнай або скажонай інфармацыяй, якую маюць спадары Гаўруцікаў і Жэляпаў:

— Я думаю, што заява нашых калег Х.Жэляпава і А.Гаўруцікава – гэта вынік нейкага непаразумення ці адсутнасці інфармацыі. На самой справе напярэдадні Кангрэса рыхтуецца канферэнцыя дэмакратычных сіл Віцебскай вобласці. Ініцыятыва яе сыходзіць зусім не ад камуністаў, а ад усёй Аршанскай дэмакратычнай кааліцыі, большасць якой складаюць якраз прыхільнікі А.Мілінкевіча. І як мы пераканаліся, гэта ідэя знайшла поўную падтрымку ў лідэраў палітычных партый Віцебска.

На канферэнцыі плануецца зацвердзіць праграму дзейнасці Віцебскай дэмакратычнай кааліцыі, прыняць зварот да лідэраў палітычных партыяў з патрабаваннем захавання адзінства, абраць каардынацыйную Раду дэмсілаў Віцебскай вобласці. Прычым ёсць агульнае разуменне, што гэтая Рада адназначна павінна прадстаўляць усе палітычныя і грамадскія сілы вобласці, у тым ліку тых, што аб’ядналіся ў Рух “За Свабоду”. Калі гэтая Рада будзе абрана, можна будзе пераканацца, што ніякай “левай большасці” там не будзе.
На абласную канферэнцыю будуць запрошаныя ў якасці гасцей А.Мілінкевіч і лідэры палітычных партый.

Не магу пагадзіцца з калегамі, што зараз нас ствараць асобна “левыя” і асобна “правыя” , асобна “ліберальныя” і асобна “нацыянальна-патрыятычныя” кааліцыі. Ніводная з іх самастойна не ў стане дамагчыся сваіх мэтаў. Толькі разам мы можам змяніць палітычную сітуацыю ў дзяржаве. Перамога над дыктатурай у Беларусі магчымая толькі шляхам аб’яднання ўсіх дэмакратычных сіл. Толькі пасля гэтага прыйдзе час нармальнай канкурэнцыі палітычных партый і змагання за свае ідэалы.

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ