Полацкі абярэг можна будзе ўбачыць у інтэрнэце

Наш сайт ужо паведамляў, што майстрыцы з розных гарадоў Беларусі і Расіі рыхтуюць да 1145-годдзя Полацка незвычайны падарунак – рукатворны абярэг у выглядзе вялізнага пано, зробленага ў любой тэхніцы лапікавага шыцця, вышыўкі ці вязання. Калі супольная работа будзе гатова (да 20 траўня), яе можна будзе ўбачыць ў інтэрнэце на сайце www.nevpolotsk.net. Напэўна, гэта інфармацыя прыдасца тым, хто захоча ўбачыць цуд, але не здолее трапіць на свята у “горад гарадоў беларускіх”.

Нагадаем, што адзіная абавязковая ўмова ўдзелу ў праекце – выраб пано памерам 45х45 см. Да працы пажадана прыкласці кароткія дадзеныя пра аўтара і даслаць па адрасе: 211400, Полацк, вуліца Леніна, 27. Усе ўдзльнікі праекта атрымаюць фатаздымкі абярэга. Гэта, напэўна, будзе нешта вельмі шыкоўнае! Ініцыятарка ідэі, кіраўнік клуба “Рошва” Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Ніна Ярмух кажа, што беларусы многія важныя справы заўсёды рабілі талакой. Між іншым, да праекта збіраюцца далучыць нашых суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой. 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ