Пасол ЗША паабяцала разгледзіць прапанову аб вяртанні Полацку звезеных у Амерыку каштоўнасцяў

Полацк наведала дэлегацыя прадстаўнікоў амерыканскай амбасады на чале з паслом ЗША у Беларусі Карын Сцюарт. Старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла, прымаючы высокіх гасцей, прапанаваў ім арганізаваць працу па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей, вывезеных з Полацка ў розныя часы. Да прыкладу, сцяга Полацкага кадэцкага корпуса ці каляровых фотаздымкаў горада стогадовай даўніны, якія зараз знаходзяцца ў Амерыцы.

Спадарыня пасол была здзіўленая ад таго, што пачула, але паабяцала разгледзіць гэтую прапанову. Яна адзначыла, што іхні візіт у Полацк ладзіцца якраз для таго, каб знайсці новыя ідэі для супрацоўніцтва. Полацкі мэр у дадатак падаў думку, што амерыканскія студэнты маглі б удзельнічаць у археалагічных даследваннях старажытнага беларускага горада, якія праводзіць Полацкі дзяржаўны універсітэт і Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік.

К.Сцюарт наведала амерыканскі куток у Полацкай цэнтральнай бібліятэцы, ПДУ і, натуральна ж, Сафійскі сабор, Сапаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, а таксама музей традыцыйнага ткацтва Беларускага Паазер’я.  Цікава, што размаўляючы з палачанкамі, спадарыня пасол была “прыемна здзіўлена іх добрай англійскай”, піша газета “Народнае слова”.  


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць