Віцябчан запрашаюць адзначыць Дзень Волі на плошчы Свабоды

Улёткі з запрашэннем прыйсці на плошчу Свабоды з 14 да 17 гадзін 25 сакавіка ўжо два дні распаўсюджваюцца ў людных месцах Віцебска: на кірмашах, каля буйных крамаў і прамысловых прадпрыемстваў. Улёткі з заклікам адзначыць Дзень Волі мясцовыя апазіцыянеры распаўсюджвалі і ў Воршы. Аднак яны агітавалі аршанцаў паехаць ды падтрымаць акцыю 25 Сакавіка ў Мінску.

Чытайце яшчэ