Віцебская моладзь вітала “Старога Ольсу” бел-чырвона-белым сцягам

18 сакавіка у віцебскай абласной філармоніі з аншлагам прайшоў канцэрт групы “Стары Ольса”. На працягу дзьвух гадзін музыканты, апранутыя па модзе ХVI стагоддзя, выконвалі музыку часоў Сярэднявечча ды Рэнесансу. У праграму ўвайшлі творы, якія адносяцца да “прыдворнай” і “гарадской” музыкі са збонікаў “Полацкі сшытак” і “Віленскі сшытак”, гераічныя балады, ваярскія і народныя песні, пахвальныя словы і г.д. На канцэрт прыйшла большай часткай моладзь ды студэнцтва. Адчувалася, што яны добра ведаюць і любяць творчасць “Старога Ольсы”. Дарэчы, калі музыканты пачалі іграць старажытны танец “Маразуля”, які выконваўся падчас паганскіх святаў, група дзяўчат з глядзельнай залы выйшла у праход ды пачала танчыць. Як адзначыў кіраўнік групы Зьміцер Сасноўскі, танчылі дзяўчаты дакладна так, як гэта рабілі нашыя продкі. Напрыканцы канцэрту у зале разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг.

Канцэрт гурта Стары Ольса

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ