Падлеткі-валанцёры плануюць працаваць з групамі рызыкі

У Віцебску з дапамогай Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, сухотамі ды малярыяй адчыніўся інфармацыйна-адукацыйны цэнтр для моладзі па праблемах СНІДу. На яго абсталяванне пайшло больш як 20 мільёнаў рублёў. Тут ёсць бібліятэка, камп’ютарны цэнтр, сучасная відэатэхніка. У цэнтры можна атрымаць інфармацыю аб усім, што тычыцца праблемаў СНІДу, а таксама паўдзельнічаць у трэнінгах, тэматычных гульнях, дыспутах. Гэта трэці ў рэспубліцы падобны цэнтр. Актыўна удзельнічаць у яго дзейнасці будуць члены клуба “Я навучаю равесніка”, які існуе у Віцебску ужо чацвёрты год. Дарэчы, падлеткі-валанцёры з гэтага клубу працуюць не толькі са школьнікамі і студэнтамі у самім Віцебску, але і выязжаюць у вёскі. У далейшым яны плануюць распачаць работу з моладзю з так званых груп рызыкі.
На сённяшні дзень у Віцебскай вобласці 339 ВІЧ-інфікаваных. 80 адсоткаў з іх – маладыя хлопцы і дзяўчаты.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць