Абласная друкарня не будзе друкаваць «Вицебкий курьер»

Сёння віцебская абласная друкарня паведаміла рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Вицебкий курьер» аб адмове ў далейшым супрацоўніцтве. Віцебск застаўся без незалежнай газеты.

«Вицебкий курьер» мае досыць вялікую запазычанасць перад друкарняй, але збіраўся пералічыць грошы цягам бліжэйшых двух тыдняў. Нягледзячы на гэта кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства прынцыпова не будзе друкаваць апошняе недзяржаўнае выданне.

Цягам апошняга году «Вицебкий курьер» можна было набыць толькі ў прыватных распаўсюднікаў, бо “Белсаюздрук” і “Белпошта” адмовілся яго распаўсюджваць, што выклікала катастрафічнае зніжэнне накладаў газеты. Нажаль, ужо заўтрашні выпуск нельга будзе набыць нават і ў прыватнікаў. Такім чынам улады спрабуюць паставіць тлустую кропку ў гісторыі апошняга незалежнага віцебскага выдання.

Чытайце яшчэ