Адбылося моцнае забруджванне Віцьбы

У раёне новапабудаванай АЗС на праспекце генерала Люднікава ў ваду ракі Віцьба трапіла вялікая колькасць бітумнай масы.

На момант прыезду эколагаў чорная вязкая маса пакрывала вадязную прастору шырынёй 5 м і працягласцю каля кіламетра, такім чынам моцна забруджана было каля 5000 квадратных метраў. Тонкая масляністая плёнка цягнецца ўздоўж берага Віцьбы ад мосту на праспекце Люднікава да ўпадзення ў Дзвіну і заўважная яшчэ каля Дабравешчанскай царквы.

Сёння а 17-й гадзіне на месцы экалагічна катастрофы з’явіліся супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сітуацый і, пры дапамозе лапатаў і грабель, выцягвалі бітумную масу на берага. Дзе апрацоўвалі адмысловым абсарбентам.

Найбольшую непасрэдную пагрозу сітуацыя, якая склалася, ўяўляе для вадаплаваючых птушак, бо калі яны выпацкаюцца ў масу забрудзіўшую ваду іх чакае хуткая гібель.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ