На Віцебскам — бел-чырвона-белыя сцягі

Бел-чырвона-белы сцяг над Віцебскам. Фота Сержука СераброУ гадавіну знішчэння намётавага мястэчка на пляцы імя Кастуся Каліноўскага Мірон узняў над Віцебскам некалькі сцягоў.

Першы сцяг узвіўся ў 20:45 над цэнтральнай вуліцай горада побач з абласной бібліятэкай — ён быў замацаваны на даху будынка палітэхнічнага ліцэя. Калі на месца прыбыў карэспандэнт “Народных навінаў Віцебску”, там ужо стаяла міліцэйская машына. Праз кароткі час з’явіліся яшчэ некалькі машын, наваколлі будынка ліцэя і нават двары праз вуліцу запоўнілі праваахоўнікі ў форме і без. Аднак дабрацца туды, дзе Мірон замацоўвае сцягі па сілах не кожнаму — міліцыянтам удалося зняць сцяг толькі праз паўтары гадзіны.

Пакуль увага была адцягнутая першым сцягам, у іншым раёне Віцебска з’явіўся яшчэ адзін — на гэты раз ён быў замацаваны на высакавольтнай лініі (110 кВ) на вуліцы Цітова.

Віцебская міліцыя не можа Мірона ні дагнаць, ні спыніць, ні стрымаць!

Бел-чырвона-белы сцяг над Віцебскам. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць