Падарыць свабоду палітзняволенаму

Дзяніс Дзянісаў / Денис ДенисовСябры пачалі збор грошаў на залог за Дзяніса Дзянісава, які знаходзіцца за кратамі з 16 лютага, і цяпер утрымліваецца ў віцебскім СІЗА.

Нагадаем, што Дзяніс Дзянісаў абвінавачаны ў арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе. Згодна 342 артыкулу Крымінальнага кодэкса яго можа чакаць зняволенне на 3 гады.

Выпусціць Дзяніса да суда пад паручыцельства нават народнага пісьменніка Беларусі Ніла Гілевіча следчы адмовіўся. Аднак прызначаная сума закладу, якая дазволіць маладзёну чакаць суда на волі. Для гэта трэба 15 мільёнаў рублёў.

Бацькі не маюць такіх грошаў, каб дапамагчы сыну. Праваабарончы цэнтр “Вясна” і вядомыя беларускія палітыкі таксама не змаглі дапамагчы ва ўнясенні закладу. Цяпер сябры Дзянісава распачалі акцыю па збору грошаў. На дадзены момант яны маюць 1/5 патрэбнай сумы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ