Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 2 базавыя велічыні за абразу асобы

Суддзя кастрычніцкага райсуда Віцебска Вікторыя Ляшкевіч прызнала былога дэпутата, праваабаронцу і журналіста Валерыя Шчукіна ў абразе асобы і аштрафавала яго на 62 тысячы рублёў згодна з 3 часткі 156 артыкула КОАП.

Пад час мясцовых выбараў сп. Шчукін накіраваў у Віцебскі гарвыканкам зварот, дзе прасіў патлумачыць яму, чаму на выбарчых участках не маецца спісаў сяброў участковых камісій. Адказ даў намеснік старшыні гарвыканкаму па сацыяльнай працы і ідэалогіі Павел Лосіч, які патлумачыў, што законам такія спісы не патрабуюцца.

Аднак Валерыя Шчукіна такі адказ не задаволіў і ён даслаў у выканаўчы камітэт Віцебска чарговы зварот, якім патрабаваў адказу ад іншай службовай асобы, матывуючы гэта тым, што “Лосич бездарь и чинуша, который по хамску относится к обращениям граждан”. Гэтыя словы суддзя Вікторыя Лешчанка і прызнала абразай.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ