Чыгуначныя білеты – праз інтэрнэт. А яшчэ ў цягніках можна браць напракат кнігі

Напрацягу 2007-2008 гг. Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі плануе ўвесці новую паслугу – замову білетаў на пасажырскія цягнікі праз інтэрнэт. Як паведаміў начальнік Віцебскага аддзялення БЧ Сяргей Пахолкін, сёлета ўлетку таксама плануюць пусціць паскораны прыгарадны цягнік Віцебск – Орша. Ён будзе хадзіць па пятніцах, спыняючыся толькі на адным прыпынку – на станцыі Багушэўская.

“Плануем пашырыць таксама спіс хуткасных прыгарадных цягнікоў, якія злучаюць Віцебск з буйнымі населенымі пунктамі вобласці. Паколькі час прыбыцця пасажырскага цягніка Полацк – Сімферопаль у Віцебск не вельмі зручны (2.57), зменім графік, і цягнік будзе прыбываць у 6 гадзін. Плануем прызначыць дадаткова летні цягнік у гэтым напрамку”, – сказаў С.Пахолкін.

І яшчэ цікавая навіна. Аказваецца, у вагонах цягнікоў Віцебск – Мінск, Віцебск – Гродна і Полацк – Масква можна ўзяць напракат папулярную мастацкую ліатаратуру.

Яшчэ білеты на пасажырскія цягнікі можна замовіць па тэлефоне з дастаўкай на дом. Пасажырам прадастаўляецца магчымасць браніраваць білеты на тэрмін да трох сутак, піша газета “Віцьбічы”.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць