Улады збіраюцца будаваць яшчэ адну крытую лядовую пляцоўку

У Палацы спорта прайшла сустрэча кіраўнікоў хакейнага клубу “Віцебск” з заўзятарамі. Як паведаміў генеральны дырэктар ХК Уладзімір Базека, зараз вырашана праблема з набыццём дзіцячай хакейнай формы (раней гэты клопат быў цалкам на бацьках юных спартсменаў, а амуніцыя досыць дарагая). Так што цяпер можна смела прыводзіць дзяцей у секцыі хакея, запэўніў У.Базека.

Аднак паўстала другая праблема: павялічылася колькасць чалавек, якія займаюцца хакеем. І стаў адчувацца дэфіцыт льда. Таму вядзецца праектаванне буданіўцтва новай крытай лядовай пляцоўкі, якую аддадуць дзяцям., піша газета “Народнае слова”.     

    


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць