Усе віцебскія кватэры абарудуюць лічыльнікамі вады

Да канца 2007 года ўсе кватэры ў шматкватэрных дамах павінны быць абсталяваны лічыльнікамі вады. Працы па іх устаноўцы выконваюць “Віцебскводаканал” і ЖЭУ.

Як паведамляе прэс-служба “Віцебскай ГЖКГ”, да 1 траўня 2007 г. камунальшчыкі павінны абыйсці ўсе кватэры, каб перапісаць грамадзян, якім неабходна ўсталяваць лічыльнікі. Пра дзень такога візіту жыхарам кожнага дома будуць загадзя паведамляць праз аб’явы. Як паказала практыка, з лічыльнікамі жыхары эканомяць у 2-2,5 разы на аплаце за колькасць спажытай вады. Зараз у Віцебску, у кватэрах, дзе адсутнічаюць падобныя лічыльнікі, норма спажывання складае 150 літраў халоднай і 150 літраў гарачай вады ў суткі на аднаго чалавека.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўстаноўку лічыльнікаў можна атрымаць па тэлефонах: 23-70-67, 26-17-42, 36-24-28, а таксама ў ЖРЭТах і ЖЭУ па месцы жыхарства.

Меткі:

Чытайце яшчэ