Міліцыянты дзякуючы дапамозе СМІ і насельніцтва раскрылі забойства

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Віцебскай вобласці дзякуючы дапамозе СМІ і насельніцтва раскрылі забойства расіяніна. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама, начальнік крымінальнай міліцыі Валерый Самавараў.

Паводле ягоных слоў, 11 сакавіка на беразе Дняпра каля вёскі Пашына Аршанскага раёна быў знойдзены труп неўстаноўленага мужчыны, закручаны ў коўдру і абвязаны стужкай. На целе загінуўшага былі тры рубленыя раны на патыліцы і сляды задушэння. З мэтай устанаўлення асобы загінуўшага інфармацыю аб забойстве міліцыянеры далі ў СМІ.

На гэты зварот адгукнуўся грамадзянін, які і дапамог устанавіць асобу загінуўшага. Дзякуючы гэтаму злачынства раскрылі напрацягу 10 дзён. Падчас следства выявілася, што забойства здзейснілі мясцовыя жыхары – маладая жанчына, 1985 года нараджэння, былая жонка забітага, і яе сужыцель, 1982 года нараджэння, які нядаўна вярнуўся з турмы. Матывам злачынства сталі грошы. Жыццё чалавека забойцы ацанілі ў 4 тысячы даляраў.

Зараз яны затрыманы і даюць паказанні, заведзена крымінальная справа па артыкуле 139. В.Самавараў адзначыў, што гэты выпадак – не першы прыклад узаемадзейнічання міліцыі і СМІ, а таксама праяўлення актыўнай грамадзянскай пазіцыі з боку жыхароў рэгіёна.

Паводле БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ