У Віцебску асудзілі ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

Ян Талпыга ў Кастрычніцкім РАУС. Фота Сержука Серабро

Сёння ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебску разглядаліся справы затрыманых ўчора ўдзельнікаў святкавання Дня Волі.

Шасцёра чалавек пакараныя штрафам, гэта Ян Дзяржаўцаў, Алена Залеская, Сяргей Каваленка, Ганна Латышава, Алесь Пазняк і Ян Талпыга. Усе яны аштрафаваныя на 62 тысячы рублёў, акрамя спадароў Каваленкі і Пазняка, якія аштрафаваныя на 93 тысячы. Акрамя таго Ян Дзяржаўцаў, Сяргей Каваленка, Алесь Пазняк і Ян Талпыга правялі ноч у ізалятары часовага ўтрымання, куды іх змясцілі да суду. Там жа знаходзіўся і Барыс Хамайда, якога суддзя Ірына Смалякова палічыла відаць за найбольшага злачынцу, бо пакарала арыштам на 5 сутак.

Усяго 25 сакавіка ў Віцебску было затрымана 18 чалавек, на 9 чалавек склалі пратаколы, а астатніх адпусцілі, узяўшы тлумачэнні. Пратаколы пра затрыманне непаўнагадовых Святланы Хаменкі і Алены Падвойскай міліцыянты перадалі ў камісію па справах непаўгадовых.


Меткі: , , , , , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць