Пад Оршай з’явілася першая ў Беларусі прыватная абсерваторыя

Астраном-аматар Сяргей Шурпакоў на сваім прысядзібным участку пад Оршай пабудаваў сапраўдную астранамічную абсеваторыю. Вышыня купала — 3 метры, а дыяметр — 5 метраў. Самы вялікі тэлескоп, які мае спадар аршанскі астраном мае дыяметр лінзаў у 410 міліметраў.

На пачатку спадар Шурпакоў звяртаўся па дапамогу да адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, але не дачакаўшыя нават адказу, пабудаваў абсерваторыю сваімі рукамі. Вынікі першых назіранняў астранома-аматара ацанілі ў Міжнародным цэнтры па малых планетах і занеслі нашага земляка ў спіс 50 лепшых у свеце назіральнікаў за каметамі.

Сяргей Шурпакоў марыць, што ён адкрые новыя невядомыя нябесныя целы, і тады ў космасе будуць ляцець астэроіды Купала і Колас або Палессе.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ