У Віцебску зноў абрабавалі банк

26 сакавіка ў 17:30 узброены пісталетам налётчык абрабаваў абменны пункт, які знаходзіцца ў гандлёвым доме “Вольга” на праспекце Будаўнікоў.
Злачынцу ўдалося захапіць 11 мільёнаў рублёў. Гэта не першы выпадак нападу на віцебскія банкі. 26 кастрычніка 2006 году невядомы, замаскіраваўшыся жаночым парыком і акулярамі, таксама абрабаваў банкаўскае аддзяленне пагражаючы пісталетам і завалодаў грашамі ў памеры 4762 даляры ЗША, 30 еўра, 21970 расійскіх рублёў, 3 мільёны 174 тысячы беларускіх рублёў.

Меткі:

Чытайце яшчэ