Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў газету “Витебский курьер” у арандуемым памяшканні

Недзяржаўная газета "Витебский курьер М" застаецца ў памяшканні, з якога яе спрабавалі выселіць на працягу апошніх чатырох месяцаў.

Сёння Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь задаволіў касацыйную скаргу заснавальніка газеты і адмяніў рашэнне Віцебскага гаспадарчага суда і яго апеляцыйнай інстанцыі па высяленні ЗАТ "Выдавецкі дом" Витебский курьер" з памяшканняў, якія ён арандуе для офісу ў прадпрыемства "Элсан". Судовая справа накіравана для новага разгляду ў суд першай інстанцыі – Віцебскі гаспадарчы суд.

Інтарэсы газеты ў судзе прадстаўлялі юрыст БАЖ Дзмітрый Зікрацкі і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта па Віцебскай вобласці Павел Левінаў.

Нагадаем, рэдакцыя старэйшай недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Витебский курьер" у 2006 годзе пасля скасавання арэнды памяшкання ў віцебскага таксапарку вымушана была шукаць іншы офіс. Праз два месяцы пасля пераезду ў кастрычніку ў памяшканні ААТ "Элсан" рэдакцыя атрымала ліст ад дырэктара "Элсана" В.Дзмітрачэнкі, дзе паведамлялася аб скасаванні дамовы з "Витебским курьером". У лісце патрабавалася вызваліць памяшканне цягам 48 гадзін.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ