Пачаліся выпрабаванні даха амфітэатра ў Віцебску

Сёння пачаліся выпрабаванні новазбудаванага даха над Летнім амфітэатрам у Віцебску. На нясучыя аркі ўмацаваныя бетонныя блокі агульнай вагай 585 тон.

Выпрабаванні працягнуцца некалькі тыдняў Увесь гэты час спецыялісты “Брэстгрмадпраекта” і Полацкага дзяржаўнага універсітэта будуць кантраляваць стан апораў па ўсталяваным датчыкам. Пасля гэтага яны змогуць зрабіць высновы аб бяспечнасці канструкцыі. Пасля выпрабаванняў датчыкі застануцца на апорах дзеля аператыўнага адсочвання стану самага вялікага віцебскага даха.

Па заключэнні камісіі будаўнікі змогуць пачаць завяршаючыя працы — укладку палікарбанатнага пакрыцця даха. Мяркуецца што за 2007 год на рэканструкцыю Летняга амфітэатра будзе затрачана 14 мільярдаў рублёў.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць