Латвія патрабуе ад Беларусі кампенсацыі за шкоду нанесеную забруджваннем Даўгавы

Заходняя Дзвіна ў раёне Наваполацка 28 сакавіка -- на вадзе нафтавая плёнка. Фота Зміцера ОськінаЛатвійскі бок вінаваціць беларускія ўлады ў хаванні сапраўдных фактаў аб аварыі на трубапровадзе ў Бешанковіцкім раёне. Раней паведамлялася аб уцечцы 100 тон дызпаліва, аднак міністар унутраных спраў, пасля аблёту Даўгавы на верталёце, дужа занепакоены сітуацыяй і выказваецца катэгарычна: “Вышэй Краславы і да мяжы пляма дызельнага паліва пакрывае рэчку на 80-90%. Я веру сваім вачам болей, чым заявам”. Гэткую ж занепакоенасць выказвае і дырэктар Дзяржаўнай службы аховы асяроддзя Латвіі Віліс Авотыньш: “Зараз даўжыня плямы нафтапрадуктаў складае 100 кіламетраў і пакуль няма прыкметаў таго, што аб’ёмы выкідаў у Даўгаву зніжаюцца”.

Нягледзячы на відавочныя факты моцнага забруджвання ракі Заходняя Дзвіна (Даўгава) консул Рэспублікі Беларусь у Латвіі Генадзь Ахрамовіч характэрызуе плямы дызпаліва на вадзе як “мізерныя і мікраскапічныя”, аднак сам жа заўважае, што тыя “мікраскапічныя” плямы можна ўбачыць з верталёта. У той жа час Беларусь будзе патрабаваць кампенсаці за панесеныя страты ад расейскага боку. Міністар прыроды і аховы акружаючага асяроддзя Лявонцій Харужык абвінаваціў расейскую кампанію “Захад-транснафтапрадукт” у наўмысным давядзенні да аварыйнага стану трубапровада Унеча-Вентспілс. “Будзе створана адмысловая камісія, якая ацэніць усе тыя страты, якія нясуць арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі наступстваў аварыі, і непасрэдную шкоду прыродзе і экалогіі”,— заявіў начальнік Віцебскага абласнога упраўлення МНС Васіль Чакан. Па яго словах кампанія “Захад-транснафтапрадукт” мусіць кампенсаваць нанесеную шкоду і затраты па ліквідацыі аварыі.

Заходняя Дзвіна ў раёне Наваполацка 28 сакавіка -- на вадзе нафтавая плёнка. Фота Зміцера Оськіна
Нагадаем, што 23 сакавіка ў выніку аварыі на трубаправодзе Унеча-Вентспілс у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці адбылася уцечка больш за 100 тон дызпаліва, якое трапіла ў раку Ула, а потым ў Заходнюю Дзвіну. У 9 гадзін раніцы 26 сакавіка пляма забруджвання дасягнула латвійскага горада Краслава. Латвія звярнулася па дапамогу да Літвы, Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі.


Меткі: , , , , , , , , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць