Пажар на складзе ядахімікатаў

Па інфармацыіі Наваполацкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя адбываецца моцны пажар на складзе ядахімікатаў (пестыцыдаў) пад вёскай Бяздзедавічы Полацкага раёну Віцебскай вобласці.

На месцы пажару зараз працуюць атрады МНС, мяркуецца што адбылося самаўзгаранне. Па зветсках Наваполацкай гаррайінспекцыі ПРААА небяспекі для жыцця няма.
Аднак жыхары Наваполацка паведамляюць, што эвакуяваныя некалькі бліжэйшых населеных пункаў, а ў Полацку і Наваполацку ў дзіцячых садках забаранілі выводзіць дзяцей на вуліцу. Па іх словах на складзе, які гарыць можа знаходзіцца да 320 тон ядахімікатаў.

Паблізу Бядзедавічаў у радыюсе 2.5-5 км знаходзіцца шэраг вёсак. На адлегласці 2.5 км працякае рака Ушача, а на адлегласці 5 км — Заходняя Дзвіна.

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ