Латвія рыхтуе міжнародны іск супраць Беларусі

Сёння прэм’ер-міністр Латвіі Айгар Калвіціс заявіў, што Латвія збіраецца падаць міжнародны іск супраць Беларусі.

Урад Латвіі запатрабуе ад беларускага бока кампенсаваць страты на ліквідацыю экалагічнай катастрофы. Такую заяву зрабіў спадар Калцвіціс тэлеканалу LZK.

Нагадаем, што пляма саляркі, трапіўшай у Дзвіну (Даўгаву) з расейскага трубаправода Самара-Унеча-Вентспілс, ужо дасягнула латвійскага горада Айзскраукле. Аварыя адбылася 23 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці.

Меткі: , , , , , , , ,

Чытайце яшчэ