Пляма нафтапрадуктаў рухаецца на Рыгу

Замена лініі паплаўкоў. Кадр LZK На жаль боны ўсталяваныя каля Даўгаўпілса не змаглі стрымаць усіх нафтапрадуктаў і забруджванне пачынае пагражаць сталіцы Латвіі. Сённяшняй раніцай плямы саляркі дасягнулі Плявінскай ГЭС.

Міністр аховы асяроддзя Латвіі Райманд Вейоніс лічыць, што за мінулыя дні на тэрыторыю краіны па Заходняй Дзвіне (Даўгаве) трапіла ад 1.5 да 2 тон нафтапрадуктаў, якія выцеклі з трубаправода Самара-Унеча-Вентспілс. Ачыстныя збудаванні не спраўляюцца з такім патокам. Ёсць надзея, што на ціхай вадзе вадасховішча Плявінскай ГЭС удасца спыніць распаўсюджванне саляркі.

Дапамогу ў ліквідацыі забруджвання Латвіі аказваюць прыбалтыйскія краіны: каля Даўгаўпілса працуюць літоўцы, якія ўсталёўваюць боны перададзеныя Швецыяй, а ў Айзкраукле (раён Плявінскай ГЭС) рыхтуюцца сустракаць прапушчанае пляму эстонцы.

Меткі: , , , , , , , ,

Чытайце яшчэ