красавік / 2007

    Праздник в школе

    30/4/07 •

    Церемониал премии «Признание» состоялся в СШ №11 28 апреля. Лучшие из лучших учащихся школы в торжественной обстановке, в присутствии коллектива школы и родителей были награждены дипломами и подарками за свои достижения.

    Футбольны клуб “Віцебск” звольніў галоўнага трэнера А.Чарнышова

    30/4/07 •

    Кіраўніцтва футбольнага клуба “Віцебск” звольніла галоўнага трэнера Андрэя Чарнышова. “Белорусский футбол” паведамляе, што ён ужо з’ехаў з нашага горада ў Расію.

    У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі аўтамадэльную трасу

    29/4/07 •

    У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі аўтамадэльную трасу, працягласць якой складае 40 метраў. Яна дазваляе развіць хуткасць мініацюрных аўтамашын да 70 кіламетраў у гадзіну. У гэтыя выходныя, 28-29 красавіка, тут праходзяць першыя спаборніцтвы – міжабласны турнір па аўтатрасаваму мадэлізму. У іх удзельнічаюць сем каманд з Віцебска, Бабруйска, Салігорска, Оршы, Барані і сталіцы. Удзельнікам – […]

    Дзіма Калдун збіраецца падтрымаць свайго брата на “Славянскім базары”

    29/4/07 •

    Сёлета на “Славянскім базары ў Віцебску” Беларусь будзе прадстаўляць брат вядомага артыста Дзмітрыя Калдуна – Георгій Калдун. На конкурсе ён спяе песню “Дзве душы” і легендарную мулявінскую “Малітву”. Дзіма спадзяецца, што зможа трапіць у Віцебск, каб падтрымаць брата. Пакуль жа яго клапоціць іншае – уласны ўдзел у “Еўрабачанні” у Фінляндыі. Ягоны полуфінал пройдзе 10 траўня, […]

    Бодзі-арт на экалагічную тэматыку

    29/4/07 •

    Экалагічны фестываль “Жывая вада” прайшоў у шумілінскай школе №1. Ён праводзіўся ў межах міжнароднага праекта “Назіранне за рэкамі”, а ўдзельнічалі ў ім 12 школьных клубаў з Шумілінскага, Бешанковіцкага і Гарадоцкага раёнаў. Гэта было не проста “сухое” мерапрыемства. Напрыклад, юныя эколагі паказалі нават ўменне рабіць бодзі-арт (малюнак на целе) на водную тэматыку.

    У Віцебску асуджаны ўдзельнікі акцыі, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

    28/4/07 •

    Адбыліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 26 красавіка ў Віцебску, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Уладзіслаў Токараў пакараны на трое сутак зняволення ў ізалятары часовага ўтрымання. Нагадаем, што ён падчас жалобнай імпрэзы на Успенскай горцы трымаў бел-чырвона-белы сцяг з чорнай стужкай. Суд вырашыў, што гэта быў несанкцыянаваны пікет.

    На фестывалі “Студэнцкая вясна” упершыню пройдзе конкурс заўзятараў

    28/4/07 •

    У КДЦ “Віцебск” 3-5 траўня пройдзе абласны фестываль творчасці моладзі “Студэнцкая вясна”. Сёлета яна прыйдзе ў 18-ты раз і збярэ лепшыя каманды з усіх ВНУ Віцебска, а таксама Полацка. Будуць і госці з Расіі – са Смаленска, Масквы і Вялікіх Лукаў, што на Пскоўшчыне.

    У Тулава пройдзе аўтакрос

    28/4/07 •

    У пасёлку Тулава пад Віцебскам сёння, 28 красавіка, стартуе традыцыйны аўтакрос у гонар Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. У спаборніцтвах удзельнічаюць гоншчыкі з Беларусі і Расіі.

    У Віцебскай вобласці ліквідуюць палову ільнозаводаў

    28/4/07 •

    Пра неабходнасць скарачэння колькасці ільнозаводаў з 20 да 10 заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка на чарговым паседжанні. Якое адбылося 26 красавіка.

    «Цветы для Евы» от Татьяны Березовской

    28/4/07 •

    В областном краеведческом музее 26 апреля открылась выставка графики Татьяны Березовской «Цветы для Евы». Здесь представлены работы известной витебской художницы за последние полгода. Все произведения – лирические откровения, посвященные женщине.

    У Віцебску усталявалі мемарыяльную дошку архітэктарам “сталінак”

    27/4/07 •

    27 красавіка ў Віцебску ўрачыста адчынілі мемарыяльную дошку архітэктарам, якія ў 1950-х гадах спраектавалі забудову вуліцы імя Кірава: Віталію Данілаву, Валянціну Гусеву і Аляксандры Данілавай. Дамы па вуліцы Кірава пабудаваныя ў характэрным для таго часу стылі ампір: з высокімі столямі, барочнымі элементамі ў дэкоры, белымі калонамі і ляпнінай, жоўтай атынкоўкай сцен. Падобныя дамы ў 1935-1950 […]

    Приглашаем молодежь для участия в семинаре «Воскресение Христово в моей жизни»

    27/4/07 •

    В православном лагере «Дружба», который находится в деревне Вороны под Витебском, с 18 по 20 мая состоится семинар для молодежи на тему «Воскресение Христово в моей жизни». Одновременно здесь же пройдут творческие мастерские православного молодежного фестиваля «Одигитрия».

    Тытанавая пазалота віцебскіх купалаў

    27/4/07 •

    Купал Дабравешчанскай царквы ў Віцебску пакрываюць бляхай з нітрыд-тытанавым пакрыццём, якое імітуе золата. Адмысловую бляху, якая блішчыць на сонцы быццам залатая, вырабіла чэлябінскае прадпрыемства “Марыон”. Працу гэтай фірмы віцябляне ўжо маглі бачыць — “залатыя” купалы Васкрасенскай рынкавай царквы замаўлялі таксама ў іх.

    На Полаччыне група праваслаўных вернікаў адмаўляецца ад пашпартоў

    27/4/07 •

    Група праваслаўных грамадзянаў Полаччыны зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем да Савета Міністраў прыбраць у пашпартах ідэнтыфікацыйныя нумары. Бо яны, на думку праваслаўных вернікаў, падмяняюць чалавечае імя і парушаюць грамадзянскія ды сацыяльныя правы. Ідэнтыфікацыйныя нумары ў пашпартах зьяўляюцца міжнароднай нормай і ўтрымліваюць, у прыватнасьці, зьвесткі пра пол, дату і месца нараджэньня ды грамадзянства ўладальніка пашпарту.

    За хабар асуджаны ўрач-рэнтгенолаг абласнога дыягнастычнага цэнтра

    27/4/07 •

    Урач-рэнтгенолаг Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра браў са сваіх пацыентаў хабар, каб тыя па-за чаргой прайшлі медычны агляд. Адбылося гэта ў ягонай практыцы тры разы, і грошай доктар узяў няшмат – усяго 360 000 рублёў. Але ж наступствы цяжкія...