Камунальшчыкі Віцебшчыны агітуюць грамадзян за ўстаноўку лічыльнікаў уліку вады

Жыллёваамунальныя службы вобласці распачалі агітацыйную кампанію сярод нясельніцтва па ўсталяванні прыбораў уліку расходу вады.
Прыкладна 30% спажыўцоў Віцебшчыны  ўжо плацяць за паслугі водаснабжаючых арганізацый сыходзячы з паказчыкаў падобных лічыльнікаў. Плануецца, што напрацягу бліжэйшых 2 гадоў такія прыборы будуць усталяваныя ў кожнай кватэры. Прадпрыемствы ЖГК за ўласны кошт набылі 1000 прыбораў уліку і гатовыя ўстанаўліваць іх з аплатай паслуг і саміх лічыльнікаў у растэрміноўку.

Агітацыйная кампанія працягнецца да траўня. Падчас яе камунальшчыкі збіраюцца весці гутаркі з кожным спажыўцом і распавядаць аб эканамічнай выгодзе лічыльнікаў. Па папярэдніх дадзеных, пакуль толькі кожны пяты кватэраздымшчык жадае ўстанавіць такія прыборы, паведамляе БелТА. 


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць