У Віцебску з’явяцца відэакамеры на дарогах

Сістэма АрэнаТэхнічнае ўзбраенне віцебскага ДАІ папоўнілася 6 сістэмамі “Арэна” расійскай вытворчасці. Гэты прыбор, які складаецца з адмысловага відэапрыстасавання і ноўтбука, дазваляе патрульнай машыне знаходзіцца на адлегасці 1.5 км ад кантрольнай кропкі, што дае магчымасць затрымаць парушальніка маючы на руках доказы перавышэння хуткасці.

Сістэмы сачэння набытыя за кошт абласнога бюджэту ў межах правядзення году бяспекі дарожнага руху. Ужо ў бліжэйшы час яны пачнуць кантраляваць вуліцы Віцебска. Новыя прыборы маюць магчымасць дакументаваць факты парушэнняў правіл дарожнага руху. Таму даішнікам будзе значна лягчэй прыцягнуць да адказнасці “ліхачоў”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць