Прыватных перавозчыкаў пасажыраў узялі на прыцэл

Падатковыя органы Віцебскай вобласці лічаць кантроль за паслугамі па перавозцы пасажыраў адным з асноўных накірункаў дзейнасці. Як вынік — 23.5 мільёны рублёў штрафаў і 65 мільёнаў рублёў за канфіскаваныя 11 аўтамабіляў пайшлі ў даход дзяржаве.

Толькі за 2 месяцы бягучага года зафіксавана 55 парушэнняў, пры аказанні паслуг па перавозцы пасажыраў без рэгістрацыі або адпаведнай ліцэнзіі. 21 парушальнік прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці (за ўвесь мінулы год толькі 56) і канфіскавана 11 транспартных сродкаў (10 у прыватных асобаў, а 1 — у прадпрымальніка).

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ