Дзяніса Дзянісава вызвалілі пад заклад у 15 з паловай мільёнаў рублёў

Дзяніс Дзянісаў на свабодзе. Фота Сержука СераброСёння Дзяніса Дзянісава, аднаго з актыўных удзельнікаў намётавага мястэчка, нарэшце выпусцілі з СІЗА №2, дзе ён знаходзіўся амаль два месяцы.

Сябры Дзяніса сабралі патрабуемыя следчым 15 500 000 рублёў пад час акцыі “Падары свабоду палітвязню”, якая ішла па ўсёй краіне. Грошы былі пералічаныя на адмысловы рахунак яшчэ да абеду 9 красавіка, у дзень народзінаў маладога палітыка, аднак яму так і не ўдалося адсвяткаваць з роднымі.

Марнымі аказаўся і аўторак. Увесь дзень каля СІЗА №2 дзяжурылі то родныя, то журналісты, але Дзянісаў заставаўся за кратамі. А вечарам стала вядома, што пракурор “толькі пачаў знаёміцца з заявай”.

Дзяніс Дзянісаў на свабоду выйшаў толькі сёння ў 14:45. Ён вызвалены пад заклад, і калі следчы або пракурор палічыць нейкае яго дзеянне парушэннем рэжыму вызвалення, то Дзяніс зноў трапіць за краты, 15 з паловай мільёнаў рублёў пойдуць у даход дзяржаве.

Сустракалі Дзяніса бацькі, каханая дзяўчына і журналісты.

Першыя хвіліны Дзяніса Дзянісава на свабодзе. Фота Сержука Серабро

Першыя крокі Дзяніса Дзянісава на свабодзе. Фота Сержука Серабро

Дзяніс Дзянісаў з маці. Фота Сержука Серабро

Дзяніс Дзянісаў на свабодзе. Фота Сержука Серабро

Дзяніс Дзнісаў на свабодзе. Фота Сержука Серабро

Дзяніс Дзянісаў на свабодзе. Фота Сержука Серабро


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. greg  
      12/красавік/2007 у 8:28

      Доброго времени суток, уважаемая администрация сайта. Хороший и нужный портал для нашего города. Вот только есть куча нюансов и неточностей: русский и белорусский языки я допускаю, но что здесь делает Ангельская мова (?); куча проблем у вас со спамом на форуме (это вообще не есть хорошо); добавляйте себя в индексирование поисковых систем (или вы чего-то боитесь?). Короче, список могу пополнить неоднократно... Затеяли хорошее дело - ДЕЛАЙТЕ С УМОМ. Поддержим! Есть предложение и по наполняемости. Пишите на почту. И сделайте страницу связи с Админом.

    2. xczk  
      12/красавік/2007 у 22:35 1

      У апошнім нумары мы скарысталі вашу картачку. Аўтарства пазначылі. Нават ня надта рэзалі. На трэцяй паласе яна. Тут пдф можна забраць на памяць.

    Каментаваць