Моладзевага актывіста Сяржука Гумінскага асудзілі на 12 сутак

Аршанец Сяржук Гумінскі, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, быў затрыманы міліцыяй увечары 16 красавіка, калі ён ішоў да свайго сябра. Міліцыянты сцвярджалі, што Гумінскі быў п’яны і нецэнзурна лаяўся. Медыцынская экспертыза не падцвердзіла, што хлопец быў п’яны. А за “лаянку” Сяржука Гумінскага 17 красавіка прысудзілі да 12 сутак арышту. Сведчанне дваіх знаёмых Гумінскага, якія прысягнулі, што хлопец не лаяўся матам, калі яго затрымалі, суддзя не прыняў да ўвагі.
Сябры Гумінскага лічаць, што мэтай затрымання і арышту моладзевага актывіста было не даць яму ўзяць удзел у Чарнобыльскім шляху.


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Ліс  
      17/красавік/2007 у 15:18

      Калі набліжаюцца падзеі, то апазіцыянеры пачынаюць лаяцца матам або мачыцца у грамадскіх месцах. Гэта новая грамалдская прыкмета, створаная рэжымам н аБеларусі. Ведайце, калі апазіцыянеры пачалі лаяцца матам -- хутка грамадская акцыя.

    Каментаваць