У Віцебску спяюць “Беларусы”

У КДЦ “Віцебск” 26 красавіка пройдзе канцэрт арт-гурта “Беларусы”. Гэты вакальны калектыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выканае сусветныя хіты і і беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы. Прыгожыя хлопцы ў вышываных кашулях – досыць папулярныя, нягледзячы на малады ўзрост гурта.

“Беларусы” прымалі ўдзел у гала-канцэрце беларускіх майстроў на “Славянскім базары”. Іх запрашалі на “Дажынкі”, юбілей прэзідэнцкага аркестра і іншыя “крутыя” канцэрты пад “эгідай” дзяржавы. Тым не менш складаецца ўражанне, што гэта добры гурт: твары ў сямёркі ўдзельнікаў адкрытыя, шчырыя, усмешлівыя, такія родныя, беларускія. Ды й яшчэ сядзяць гэтыя мальцы каля плота і вяночкі з кветак трымаюць. Не зусім па-мужчынску, канешне, выглядае, але запамінаецца. Думаецца, Віцебск іх прыме прыязна і гасцінна. Беларускую музыку, мяркуючы па апошняму канцэрту “Старога Ольсы”, у нас любяць.

Меткі:

Чытайце яшчэ