Перапахаванне парэшткаў жыхароў Віцебска

Сёння ў Віцебску на вуліцы Гарбачэўскага, побач з хлебазаводам, адбылося перапахаванне парэшткаў віцяблянаў, якія былі раней пахаваныя на могілках каля храма святога архістратыга Міхаіла, разбуранага ў 30-х гадах мінулага стагоддзя.

На тэрыторыі, дзе раней месціліся могілкі і царква, зараз ідзе будоўля гаражнага комплексу. Пад час земляных працаў рабочым часта трапляліся чалавечыя косткі, якія яны проста пакідалі на паверхні.

Віцебскай епархіяй быў зроблены адмысловы пахавальны каўчэг, у якім сёння парэшткі былых жыхароў Віцебска пахавалі побач з памятнай капліцай, якая знаходзіцца непадалёку ад будоўлі. Таксама быў асвечаны крыж на капліцы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ