Чыноўнік дапамог злавіць злодзея

Старшыня Віцебскага райвыканкама Іван Вазміцель дапамог міліцыі злавіць злачынцу, які абрабаваў бабульку.

На наступны пасля Вялікадня дзень віцебская пенсіянерка Наля Паўлаўна Заўялава атрымала пенсію. Вярталася дадому па вуліцы Савецкай Арміі. Нечакана да жанчыны падскочыў малады хлопец і выхапіў сумку, дзе ляжалі не толькі грошы, але і дакументы. Тады наўздагон яму кінуліся І.Вазміцель і ягоны падначалены - загадчык гаспадаркі Віцебскага райвыканкама Ігар Трусаў. А тут і міліцыянты падбеглі. Рабаўнік быў затрыманы адразу.

Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, хлопец і раней сядзеў за крадзеж. Зараз яму пагражае да 8 гадоў зняволення. А бабулька выказвае падзяку людзям, якія ёй дапамаглі.

Меткі:

Чытайце яшчэ