У Віцебскай вобласці паменшыўся даход бюджэту ад збору падаткаў

За першы квартал 2007 году ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці паступіла 754.9 мільярды рублёў, што на 4.3% меней, чым за першы квартал 2006 г.

Як заўсёды найбуйнейшым плацельшчыкаў падаткаў застаецца ААТ “Нафтан”, выплаты якога складаюць 38.3% ад кансалідаванага бюджэту вобласці. На другім месцы — ВРУПЭ “Віцебскэнерга”, але ўнёсак гэтага прадпрыемства больш сціплы — толькі 5.3%.

Ня вырашаным застаецца пытанне запазычанасці. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці вінныя бюджэту 86.5 мільярдаў рублёў. Найбольшая пазыка ў ААТ “Аршанскі піваварэнны завод”, які ніяк не можа сплаціць 7.6 мільярдаў рублёў падаткаў. На другім і трэцім месцы — ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс” і ААТ “Чырвоны кастрычнік”, якія вінны прыкладна па 3.5 мільярды рублёў.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць