За першы квартал жыллё падаражала на 8-15 тысяч даляраў

Паводле інфармацыі дырэктара РУП «Дзяржаўнае агенцтва нерухомасці» г. Віцебска Уладзіміра Кабанава, за апошнія 3 месяцы аднапакаёвыя кватэры падаражэлі на 8—10 тысяч долараў.

Яшчэ ў студзені старыя «хрушчоўкі» ў пяціпавярховых дамах каштавалі 18—19 тысяч, а зараз такое жыллё прапануецца за 25—26 тысяч долараў. Істотна падаражэлі кватэры палепшанай планіроўкі ў адносна новых дзевяціпавярховых дамах. Кватэра агульнай плошчай 38 квадратных метраў каштуе зараз 32—33 тысячы долараў.

Двухпакаёвыя кватэры падаражэлі яшчэ мацней. Старыя «хрушчоўкі» з 23 тысяч «паляцелі» да 33—35 тысяч долараў, а кватэры палепшанай планіроўкі агульнай плошчай 48—50 квадратных метраў сталі прапаноўвацца ўжо за 45 тысяч долараў.

Сёння ў абласным цэнтры істотна паменшылася колькасць невялікіх кватэр, якія прапануюцца на продаж. Шмат варыянтаў па якасных кватэрах увогуле здымаюцца з рэкламы на продаж. Уладальнікі такога жылля збіраюцца пачакаць яшчэ адной хвалі падаражання.

Паводле газеты "Звязда"


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць