11-гадовая палачанка ўвайшла ў тройку пераможцаў на міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка ў ЗША

У дзярждэпартаменце ЗША ўзнагародзілі пераможцаў  міжнароднага конкурса дзіцячага малюнка, прысвечанага ахове навакольнага асяроддзя. У тройку лідэраў увайшла 11-гадовая жыхарка Полацка Ганна Кутузава.

Яе малюнак пад назвай “У нас толькі адзін шлях” сімвалізуе сумесныя крокі, якія павінны рабіць прадстаўнікі розных краін свету, каб захаваць прыроду на Зямлі. Праца палачанкі выстаўлена ў канферэнц-зале дзярждэпартамента ЗША, паведамляе БелТА.  

Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка прымеркаваны да Дня Зямлі і традыцыйна праводзіцца ў Злучаных Штатах напрыканцы красавіка. Сёлета ў ім узялі ўдзел некалькі тысяч дзяцей з 40 краін свету.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ