Тытанавая пазалота віцебскіх купалаў

Абшыўка купала Дабравешчанскай царквы блхяй з нітрыд-тытанавым пакрыццём. фота Сержука СераброКупал Дабравешчанскай царквы ў Віцебску пакрываюць бляхай з нітрыд-тытанавым пакрыццём, якое імітуе золата.

Адмысловую бляху, якая блішчыць на сонцы быццам залатая, вырабіла чэлябінскае прадпрыемства “Марыон”. Працу гэтай фірмы віцябляне ўжо маглі бачыць — “залатыя” купалы Васкрасенскай рынкавай царквы замаўлялі таксама ў іх.

Матэрыял для купалаў вырабляецца з нержавеючай сталі а потым на яго наносіцца адмысловае пакрыццё залацістага колеру з нітрыда тытана. Вытворца гарантуюць не менш як 50 гадоў эксплуатацыі такой канструкцыі ў атмасферы прамысловага горада. Па гэтай жа тэхналогіі выраблены і крыжы на Васкрасенскай і Дабравешчанскай цэрквах.

Абшыўка купала Дабравешчанскай царквы блхяй з нітрыд-тытанавым пакрыццём. фота Сержука Серабро

Абшыўка купала Дабравешчанскай царквы блхяй з нітрыд-тытанавым пакрыццём. фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ