У віцебскай СШ №21 адбыўся “Кашачы баль”

Незвычайнай падзеяй адзначыліся мінулыя выходныя ў СШ №21 Віцебска. Тут прайшоў ... “Кашачы баль”. Вусатых удзельнікаў было толькі сем, але ж гледачоў на конкурсе было шмат. І не дзіва: каму ж не цікава паглядзець, як у прыгажосці і розуме спаборнічаюць коткі?!

Гаспадарам мяккіх стварэнняў трэба было як след прадставіць сваіх гадаванцаў, адказаць на пытанні пра іх, а таксама ўзгадаць прымаўкі і прыкметы, звязаныя з сямействам кашачых. А самім ўдзельнікам шоў уручылі розныя цікавыя медалі – “Містэр Кот”, “Ласкавая кошачка”, “Гладкая шэрстка”. Была і намінацыя “Добрага ката шмат не бывае”! Абсалютным людэрам у ёй стаў абаяльны кот Філя. Яму толькі 9 месяцаў, а важыць ён ажно 7 кілаграмаў. Толькі агульная ўвага спужала Філю, найбольш утульна ён адчуваў сябе на руках у гаспадыні і ўвогуле хацеў да хаты. Хоць на конкурсе было столькі прыгажунь – Люся, Маша, Глаша...    

Паводле газеты “Віцьбічы”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць