У Віцебску усталявалі мемарыяльную дошку архітэктарам “сталінак”

kirava01.jpg27 красавіка ў Віцебску ўрачыста адчынілі мемарыяльную дошку архітэктарам, якія ў 1950-х гадах спраектавалі забудову вуліцы імя Кірава: Віталію Данілаву, Валянціну Гусеву і Аляксандры Данілавай.

Дамы па вуліцы Кірава пабудаваныя ў характэрным для таго часу стылі ампір: з высокімі столямі, барочнымі элементамі ў дэкоры, белымі калонамі і ляпнінай, жоўтай атынкоўкай сцен. Падобныя дамы ў 1935-1950 г.г. будаваліся ў многіх гарадах СССР.

Аўтар мемарыяльнай дошкі — Аляксандр Гвоздзікаў. На дошцы выява плана вуліцы Кірава, барэльефныя партрэты архітэктараў і тэкст: “Ансамбль улицы Кирова. Памятник архитектуры 50-х годов ХХ века. Архитекторы: Данилов Виталий Александрович, Гусев Валентин Иванович, Данилова Александра Юрьевна. Усталяваная яна на доме №4 па вуліцы Кірава.

kirava02.jpg

kirava03.jpg


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць