За хабар асуджаны ўрач-рэнтгенолаг абласнога дыягнастычнага цэнтра

Урач-рэнтгенолаг Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра браў са сваіх пацыентаў хабар, каб тыя па-за чаргой прайшлі медычны агляд. Адбылося гэта ў ягонай практыцы тры разы, і грошай доктар узяў няшмат – усяго 360 000 рублёў. Але ж наступствы цяжкія... Суд пакараў урача на 5 гадоў пазбаўленя волі за атрыманне незаконнага ўзнагароджання. Да таго ж, як паведамляе намеснік пракуратура Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Селіханаў, медработнік напрацягу 3 гадоў не зможа выконваць адміністратыўна-гаспадарчую дзейнасць.

Паводле газеты “Віцьбічы”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць