На фестывалі “Студэнцкая вясна” упершыню пройдзе конкурс заўзятараў

У КДЦ “Віцебск” 3-5 траўня пройдзе абласны фестываль творчасці моладзі “Студэнцкая вясна”. Сёлета яна прыйдзе ў 18-ты раз і збярэ лепшыя каманды з усіх ВНУ Віцебска, а таксама Полацка. Будуць і госці з Расіі – са Смаленска, Масквы і Вялікіх Лукаў, што на Пскоўшчыне.

Конкурс будзе складацца з канцэртных выступленняў удзельнікаў і адкрытага турніру КВН. Упершыню на фестывалі пройдзе конкурс заўзятараў. У якасці падарунка лепшая каманда падтрымкі зможа трапіць на закрытую вечырынку для саміх удзельнікаў “Студэнцкай вясны”, якая пройдзе 5 траўня. Апроч таго, кожны глядач, набываючы квіток коштам 3000 рублёў, становіцца ўдзельнікам розыгрышу прызоў.

Арганізатары фесту – аддзел па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абкам БРСМ і КДЦ “Віцебск”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць