У Тулава пройдзе аўтакрос

У пасёлку Тулава пад Віцебскам сёння, 28 красавіка, стартуе традыцыйны аўтакрос у гонар Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. У спаборніцтвах удзельнічаюць гоншчыкі з Беларусі і Расіі.

Сёння і заўтра яны пакажуць сваё майстэрства ў пяці класах аўтамабілей: Д-1 юніёр, Д-1, Д-2, Нацыянальны і Багі. У гэтыя ж дні таксама распачнецца першы этап чэмпіяната Беларусі па аўтакросу.

Пачатак спаборніцтваў – у 11 гадзін 28 і 29 красавіка. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 29-га ў 12 гадзін. У гэты дзень аб’явяць і пераможцаў. У межах мерапрыемства запланаваны паказальныя выступленні парашутыстаў Віцебскага аэраклуба ДАСААФ.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ