У Віцебску асуджаны ўдзельнікі акцыі, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

Адбыліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 26 красавіка ў Віцебску, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Уладзіслаў Токараў пакараны на трое сутак зняволення ў ізалятары часовага ўтрымання. Нагадаем, што ён падчас жалобнай імпрэзы на Успенскай горцы трымаў бел-чырвона-белы сцяг з чорнай стужкай. Суд вырашыў, што гэта быў несанкцыянаваны пікет.

Яшчэ двум удзельнікам – старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусю Смолікаву і беспартыйнаму актывісту Сяргею Белязеку – прысудзілі штрафы. Першаму ­– 2 базавыя велічыні (62 тысячы рублёў). Другому – пяць базавых велічыняў (155 тысяч рублёў). Іх таксама прызналі ў правядзенні несанкцыянаванага пікету.

Як паведаміла “Радыё Свабода”, прысутныя на судзе сведкі-міліцыянеры свярджалі, што
менавіта сцяг стаўся галоўным атрыбутам недазволенага пікету”. І, як інфармуе радыё, адзін з прадстаўнікоў аховы правапарадку “засведчыў у судзе, што такім чынам апазіцыянеры нібыта выказвалі свой пратэст супраць дзяржаўнага ладу і абмежавання свабоды ў Беларусі”.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць